«Если мы хотим дальше быть цивилизованной страной, то надо будет принимать на себя часть вины»

Выставят ли беларусам счет за участие в войне? Отвечают Шрайбман, Львовский и Сугак.

Ведущих программы Часики тикают спросили, как Беларусь втянута в войну России против Украины: насколько это добровольно, почему не участвовали беларуские войска, смогут ли власти потом сказать, что их «заставили и они невиновны». Вот как ответили Лев Львовский, Артем Шрайбман и Евгения Сугак.

Евгения Сугак, Артем Шрайбман и Лев Львовский. Скриншот: «Часики тикают»/ YouTube

Лев Львовский: «Тут вопрос про наше будущее»

— Беларусь — не главный агрессор в этой войне. Очевидно, что главный агрессор — это Россия. Но сказать, что мы прям совсем сбоку стояли, тоже нельзя. Как бы выглядела эта война, если бы Беларусь в ней совсем не участвовала? Как сейчас. Россия нападала бы с Донбасса. Не было бы возможности атаковать Киев. Суверенность Украины не была бы под угрозой в этой войне, если бы не Беларусь, которая позволила россиянам пройти.

Тут можно долго говорить, кто виноват, а кто — нет. И мы можем даже в каком-нибудь суде выиграть: мол, Беларусь не очень-то виновата и не должна ничего выплачивать. Но тут вопрос про наше же будущее. Если мы хотим дальше быть нормальной, европейской, цивилизованной страной, у которой нормальные отношения с соседями, то надо будет принимать на себя часть вины.

Арцём Шрайбман: «У Лукашэнкі проста не пыталіся, паставілі перад фактам ды і ўсё»

— З пункту гледжання міжнароднага абазначэння агрэсіі Беларусь, канешне, саўдзельнік агрэсіі. Там ёсць пункт: прадастаўленне сваёй тэрыторыі для агрэсіі супраць другой дзяржавы — гэта таксама акт агрэсіі.

З пункту гледжання міжнароднага гуманітарнага права — мы не частка гэтага вайсковага канфлікту, бо ён не вядзецца на нашай тэрыторыі, а нашы войскі там не ўдзельнічаюць.

Таму будзе пытанне, ці ўсе магчымасці прыцягнення да адказнасці можна будзе распаўсюдзіць на Беларусь. Гістарычна, мне здаецца, трэба глядзець на Другую сусветную вайну: там быў спектр сатэлітаў Нямеччыны, якія ў рознай ступені ўдзельнічалі ў яе вайне. Я не гісторык, але Беларусь, зразумела, у гэтай вайне не такі шчыльны саюзнік, як Італія ці Фінляндыя, якія нават давалі войскі. Але, напэўна, і не такая бяскрыўдная, як Швецыя ці Нарвегія.

Беларуская дзяржава яшчэ і дапамагае актыўна. Напрыклад, ВПК. Або тое, пра што казаў Зяленскі — вышкі, якія былі ўсталяваныя для каардынацыі дронаў. Ступень удзелу, канешне, мяняецца.

Ёсць мапы апошніх абстрэлаў, як расійскія дроны аблятаюць беларускую тэрыторыю, калі хутчэй было б праляцець праз Беларусь. Таму ёсць пэўнае дыстанцыянаванне: прынамсі, не лятайце праз нашу тэрыторыю.

Таксама аналітык дадаў, што не лічыць, што Лукашэнка прыняў рашэнне пра саўдзел у вайне добраахвотна.

— У тым сэнсе, што калі б яму далі выбар і ён ведаў, што ў выпадку адмовы яму не будзе «а-та-та» і не будзе сітуацыі, пры якой ён можа пазбавіцца ўлады, то не думаю, што Лукашэнка праактыўна ўдзельнічаў бы ў гэтай вайне.

Я лічу, што волі Мінску няма ні ў тым, што вайна пачалася праз беларускую тэрыторыю, ні ў тым, што не пайшлі беларускія войскі. Таму што, думаю, не было загаду беларускім войскам туды ісці. Няма ніводнага сведчання, што Пуцін загадваў, што Лукашэнка загадваў і што нехта адмовіўся.

Калі б Лукашэнка адмовіўся выконваць такую просьбу ад Пуціна, то не было б пасля гэтага 4,5 года адносінаў, якія ніяк не выдаюць канфлікт. Яны сустракаюцца па 10 гадзін на кожны месяц. Расея працягвае падтрымліваць Беларусь эканамічна.

І тыя, хто кажа, што Лукашэнка супраціўляўся і адмовіўся ўводзіць свае войскі, то чаму Пуцін на гэта ніяк не адрэагаваў? Лукашэнка сказаў, маўляў, не, не павяду нашыя войскі ва Украіну, а Пуцін яму: «Ок, ладна, на крэдыт?» Гэта не мэтчыцца.

З гэтага я раблю выснову, што альбо гэтага загаду не было, альбо Лукашэнка знайшоў аргументы, чаму Пуціну больш выгадна, каб Беларусь удзельнічала так, як яна ўдзельнічае.

Зараз беларускія НПЗ, напрыклад, не пад украінскім агнём. Калі б Беларусь удзельнічала, у нас бы ўжо не было НПЗ. Гэта выгодна для Расеі — яна атрымоўвае нафтапрадукты. Тое ж самае з абаронкай. Беларускія абаронныя прадпрыемствы працуюць на Расею. Калі б яна ўдзельнічала ў вайне, яны былі б знішчаны. Таму, думаю, тут усё больш win-win, чым нейкае змаганне.

А наконт пачатку вайны — у Лукашэнкі проста не пыталіся, паставілі перад фактам ды і ўсё.

Яўгенія Сугак: «Калі будуць нейкія ўмоўныя рэпарацыі, за нас іх павінна выплачваць Расея»

— Пазітыўны момант, што ўкраінцы падзяляюць беларускі народ і тое, што робіць Лукашэнка. У сваёй публічнай рыторыцы яны кажуць, што разумеюць: беларусы — гэта не расіяне.

Расіяне за вайну пляскаюць у далоні па ўсёй статыстыцы. А ў Беларусі такога няма. Нават яны гэта разумеюць. Я думаю, што калі будуць нейкія ўмоўныя рэпарацыі, за нас іх павінна выплачваць Расея.