Павел Севярынец упершыню за шэсць гадоў абняўся з матуляй

Палітык Павел Севярынец апублікаваў у сацсетках здымак сустрычы са сваёй маці Таццянай Севярынец.

– Праз шэсць гадоў абняліся з матуляй – у Вільні. Дзякуй Богу! – напісаў палітык.

Фота Барыса Гарэцкага

Нагадаем, што Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года, затым яму прысудзілі 7 гадоў. Палітык быў вызвалены у снежні 2025 года і разам з групай палітвязняў прымусова вывезены з тэрыторыі Беларусі.