Рэп Севярынца і Кныровіч з гітарай. Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне
Майстар-класы, лекцыі і дыскусіі і, канешне, музыка. У пятніцу, 17 ліпеня, на Падляшшы ва ўрочышчы Барык стартаваў фэст «Tutaka-2026: Свабодныя». Ён працягнецца тры дні.
Гэта ўжо шосты фестываль Tutaka. Акрамя музычнай праграмы, на фестывалі ўвесь час адбываюцца майстар-класы, лекцыі і дыскусіі.
Дыскусія пра магчымасць круглага стала паміж уладай і апазіцыяй. Фота: LookByMedia
Таксама беларусы прывезлі на фэст шмат розных крам, у якіх можна набыць беларускую сімволіку.
Прысутных здзівіў палітык Павел Севярынец, які прачытаў рэп.
Скончыўся першы дзень музычнаю праграмаю. Для гасцей выступілі музычны гурт Rima і Анастасія Рыдлеўская.
У суботу фэст наведала Святлана Ціханоўская.
Як паведамляе БЕЛСАТ, у суботняй праграме фестывалю таксама — турнір памяці выдатнага беларускага мастака Алеся Пушкіна, а таксама прагляд мастацкага фільму Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», натхнёнага гісторыяй журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.
Таксама, як паведамляе БАЖ, на фэсце адбылася акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам Ігарам Ільяшом, які сёння сустракае свой Дзень нараджэння за кратамі, і іншымі зняволенымі журналістамі і журналісткамі ў Беларусі.
Читайте еще
Избранное