У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

Беларусы прыйшлі аддаць даніну памяці выбітнаму палітыку і сапраўднаму патрыёту Айчыны.

Яшчэ напачатку цырымоніі развітання каля Архікафедральнага сабора Святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве сабралася пад сотню чалавек. Людзі працягваюць падыходзіць.

Адным з першых кветкі прынёс экс-палітвязень Віктар Бабарыка.

Таксама развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам прыйшлі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, палітыкі, журналісты і грамадскія дзеячы Франак Вячорка, Аляксей Янукевіч, Юрась Меляшкевіч, Павел Мажэйка, Юлія Чарняўская, Аляксандр Фядута, Сяргей Чалы, Андрэй Вардамацкі.

Вянкі на развітанне з палітыкам даслалі прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, прэм’ер-міністр Дональд Туск, а таксама Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Аляксандра Мілінкевіча пахаваюць на варшаўскіх могілках «Павонзкі».

читайте также