Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на блізкую да «Амкадора» крыніцу.
У СІЗА бізнэсмэн правёў 72 гадзіны, адзначае Наша Ніва. Шакуцін быў затрыманы ў пачатку тыдня. Пасля гэтага выданне атрымала некалькі ананімных паведамленняў з развіццём гісторы і здолела пацвердзіць іх.
Калі скласці ўсё разам, то атрымліваецца, што Шакуцін быў затрыманы ў аўторак, 7 кастрычніка. І правёў у СІЗА (імаверна, у СІЗА КДБ) 72 гадзіны. На гэты момант ён ужо на свабодзе.
Якія падазрэнні прад’яўленыя Шакуціну і ў чым іх сутнасць, невядома.
читайте также
Блізкая да «Амкадора» крыніца сцвярджае, што адбываецца нейкае падатковае разбіральніцтва па старых справах прадпрыемства.
Читайте еще
Избранное