У імя барацьбы з прывідным беларускім нацыяналізмам насамрэч насаджаюць і шыраць нацыяналізм зусім іншага народа.
«Паэт, напэўна, варочаецца ў труне». У Стоўбцах цытату Коласа пераклалі на рускую мову
Такім чынам аформілі стэнд для трэйл-гонкі «Шляхам Якуба Коласа».
У горадзе Стоўбцы прайшла трэйл-гонка «Шляхам Якуба Коласа». Маршрут забегу прайшоў па маляўнічых мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю класіка: праз сядзібы Акінчыцы і Альбуць, а таксама праз старажытныя дубровы і ўзвышшы над берагам Нёмана.
Аднак папулярызатары творчасці Коласа нават яго цытату з верша «Нёман» на стэндзе пераклалі на рускую мову, звярнула ўвагу Наша Ніва.
«У Стоўбцах так імкнуцца быць бліжэй да народа, што нават цытату з Якуба Коласа далі ў перакладзе. У нас усё ж такі два гасударственных языка, а не адзін», — пракаментаваў сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч.
— Духоўная катастрофа і трыумф маскоўскага імперыялізму: нават словы Якуба Коласа з нагоды забегу ў Стоўбцах далі ў перакладзе на расейскую мову, — выказаўся пісьменнік Віктар Шукеловіч. — Паэт, напэўна, варочаецца ў труне...
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное