Памёр Яраслаў Еўадкімаў — аўтар хіта «Фантазёр», які палюбіўся мільёнам
Машэраў дабіўся для спевака звання Народнага артыста, за Лукашэнкам яму давялося з’ехаць з Беларусі.

22 жніўня пасля працяглай хваробы памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў. Яму было 78 год.
Ён нарадзіўся ў турэмнай медчасці ўкраінскага Роўна. Маці будучага спевака была рэпрэсаванай. Дзяцінства Яраслава прайшло на Ровеншчыне. Музычную кар’еру ён пачаў на радзіме, але сапраўдная вядомасць да яго прыйшла ў Беларусі, куды яго прывяло каханне.
Спявак другі раз ажаніўся, ягонай другой жонкай была беларуска. У Беларусі ён уладкаваўся ў Мінскую філармонію. Выкананне песняў на словы беларускіх паэтаў выклікалі цікаваць у кіраўніцтва БССР. Намаганнямі Пятра Машэрава Еўдакімаву далі званне народнага артыста Беларусі.
А ў 1989-м грымнуў хіт, які прынёс артысту славу і захапленне мільёнаў слухачоў. Песня «Фантазёр» на некалькі гадоў захапіла радыёкропкі не толькі Беларусі. Пры гэтым яго нельга назваць выканаўцам аднаго хіта. Шырокую папулярнасць мелі іншыя песні ў ягоным выкананні: «Колодец», «Эх, за Дунаем», «Калины куст». А таксама «Белыя крылі» на словы Генадзя Бураўкіна. І песні на вершы Уладзіміра Някляева і Ніла Гілевіча.
У 2001-м Ездакімаў выступіў на прэзідэнцкіх выбарах на баку дэмакратычнай апазіцыі. Ён і да гэтага крытычна выказваўся пра Лукашэнку. У выніку яму давялося з’ехаць у Маскву.
Спявак і ў Расіі не абыходзіў бокам вострыя тэмы. Ён асудзіў расійскую агрэсію задоўга да паўнамасштабнага ўварвання ва Украіну. Гэта здарылася яшчэ ў 2017-м, артыст наўпрост абвінаваціў у распальванні вайны на Данбасе Пуціна і яго атачэнне, назваўшы яго крамлёўскай гоп-кампаніяй.
На гэтым ягоныя канцэрты спыніліся і ў Расіі.
Два гады таму Яраслаў Еўдакімаў на кароткі час наведаў Беларусь.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное