Бяляцкі: «Беларуская АЭС — гэта праява гібрыднай вайны»
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі выступіў у Сейме Літвы.
Праваабаронца, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі выступіў у Сейме Літвы з нагоды 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы і сустрэўся са спікерам літоўскага парламента Юозасам Олекасам.
У часе сустрэчы, як адзначае Парламенцкі канал, прагучала падзяка спікеру, дэпутацкай групе «За дэмакратычную Беларусь» і ўсім дэпутатам, якія не падтрымалі прапановы ўраўняць беларусаў з грамадзянамі Расіі ў прававым полі Літвы.
Было падкрэслена сімвалічнае і палітычнае значэнне ўзняцця БЧБ-сцяга над Сеймам да Дня Волі — як знаку салідарнасці з беларускім народам.
Бяляцкі і Олекас абмеркавалі падрыхтоўку Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сеймам Літвы і дэмакратычнымі сіламі Беларусі — «важнага кроку для ўмацавання міжнароднай суб’ектнасці беларускай дэмакратычнай супольнасці».
Сярод ключавых пытанняў была абмеркаваная сітуацыя вакол ЕГУ: ціск рэжыму разглядаецца як гібрыдная атака. А таксама падтрымка палітвязняў і далейшая роля Літвы ў гэтым кірунку.
Палітычны Чарнобыль у Беларусі
З трыбуны Сейму Літвы Алесь Бяляцкі выказаў спачуванне мільёну людзей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, і згадаў пра сотні тысяч беларусаў, якія мусілі пакінуць свае дамы праз аварыю, былі выселеныя ў месцы, дзе пачыналі жыццё наноў, піша Радыё Свабода.
«20 працэнтаў беларускіх земляў былі засыпаныя радыяцыяй. Родная вёска маёй мамы стаіць пакінутая ў полі», — падзяліўся ўласным болем нобелеўскі лаўрэат.
Але з прыходам да ўлады ў Беларусі Лукашэнкі там адбыўся палітычны Чарнобыль, мяркуе ён.
Паводле Бяляцкага, Беларуская АЭС магла быць пабудаваная на іншай пляцоўцы, але Лукашэнка іншы варыянт: «Ён пагражае Літве, насумненна, што Беларуская АЭС — гэта праява гібрыднай вайны, якая пачалася значна раней і накіравана на дэстабілізацыю сітуацыі ўва ўсёй Усходняй Еўропе».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное