Фота дня. Тры грацыі сустрэліся разам упершыню з 2020 года
Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала паўтарылі знакаміты вобраз.

Прэс-служба лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў апублікавалі сумеснае фота Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала.
Такім чынам яны паўтарылі знакаміты вобраз, які паўстаў 17 ліпеня 2020-га ў часе сумеснай прэс-канферэнцыі штабоў Віктара Бабарыкі, Валелыя Цапкалы і Святланы Ціханоўскай. Тады і было агучана рашэнне падтрымаць Ціханоўскую і ісці разам на выбары.

Знакамітае трыа сустрэлася ў Аахене ўпершыню з 2020 года, гаворыцца ў подпісе пад здымкам.
Месца сустрэчы трох грацый, як называлі Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкала ў часе гарачага лета 2020-га, невыпадковае. 13 мая ў нямецкім Аахене ўручалі прэмію імя Карла Вялікага, лаўрэаткамі якой у 2022-м сталі тры беларускі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное