Фігура Анджэя Пачобута унікальная тым, што ён стаў закладнікам напружаных адносін паміж Беларуссю і Польшчай.
«Калі і сапраўды Пачобут раптам зможа бесперашкодна вярнуцца ў Беларусь, гэта не значыць, што з'явілася новае правіла»
Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч — пра вызваленне знакавага палітвязня.
— Вызваленне Анджэя Пачобута, беларускага і польскага журналіста, актывіста польскай меншасці ў Беларусі, выклікала вялікі рэзананс, — заўважае Валер Карбалевіч. — Чаму? Тут ёсць два адказы. Па-першае, гэта сама асоба Анджэя Пачобута.
Эксперт адзначае, што за гэтага палітзняволенага ўпарта змагалася другая дзяржава — Польшча.
— І другая прычына — гэта тое, што вызваленне Анджэя Пачобута адбылося не па звычайным трэку. Звычайны трэк — ён такі, што спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл прыязджаў у Менск, вёў перамовы з Лукашэнкам. Пасля гэтага на волю выходзіла вялікая колькасць беларускіх палітвязняў, і з кожным разам усё большая.
Гэтым разам вызваленне Анджэя Пачобута адбылося па іншай схеме: ён трапіў у агульны абмен паміж людзьмі, якія сядзелі за кратамі ў Беларусі і Расіі з аднаго боку, і ў краінах Еўрапейскага звязу і іх саюзнікаў.
З іншага боку, у гэтай схеме 5х5 былі задзейнічаны спецслужбы сямі краін і, зразумела, гэта выклікала таксама вялікі рэзананс.
Варшава ўсяляк патрабавала, настойвала, дамагалася вызвалення Анджэя Пачобута. Беларускі рэжым, зразумеўшы, што гэта такі цяжкавагавік сярод палітвязняў, што гэта такі дарагі тавар, імкнулася прадаць яго як мага даражэй, і вельмі баяліся не прагадаць, таму ягонае вызваленне ўсяляк зацягвалася.
Ён павінен быў быць вызвалены яшчэ ў кастрычніку мінулага года, але беларускі бок затармазіў гэты працэс. І толькі вось цяпер у выніку такой складанай схемы Пачобут быў вызвалены.
Беларускія ўлады патрабавалі, каб узамен на вызваленне Пачобута Варшава была гатовая размаўляць з беларускім рэжымам на даволі высокім узроўні. І нават была адкрытыя такія заклікі, маўляў, вось няхай міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыедзе ў Менск, і мы яму аддадзім Пачобута.
Варшава на гэта не пагаджалася. У выніку ўсё гэта цягнулася вельмі доўга, і каб вызваліць Пачобута, трэба было найсці таксама нейкіх такіх цяжкавагавікоў у краінах Еўрапейскага звязу, не толькі ў Польшчы. У выніку такімі цяжкавагавікамі аказаліся два персанажы.
Гэта Аляксандр Балан, былы намеснік кіраўніка малдоўскай спецслужбы, які быў арыштаваны і які, як аказалася, з'яўляўся агентам беларускага КДБ. І другі — Аляксандр Буцягін, расійскі археолаг, які быў арыштаваны ў Польшчы з-за таго, што ён праводзіў археалагічныя раскопкі ў Крыме.
У выніку яны таксама былі ўключаны ў спіс па абмене. Гэтым абменам беларускі бок зрабіў пэўныя жэсты і на адрас Злучаных Штатаў, бо Джон Коул усяляк дамагаўся вызвалення Пачобута, усяляк настойваў на гэтым рашэнні падчас перамоваў з Лукашэнкам.
Адначасова тут быў жэст і ў бок Расіі, бо двое расійскіх грамадзян былі вызваленыя. Таму Расія тут не магла рабіць ніякіх прэтэнзій на адрас Лукашэнкі.
Што тычыцца перспектыў, якія адкрываюць гэты абмен і гэтае вызваленне, тут шмат узгадвалася пра тое, што, маўляў, Пачобут вызвалены з пашпартам у адрозненне ад іншых палітвязняў, якіх выпускалі без такога дакумента, і паабяцалі нібыта, што ён у любы момант можа зноў вярнуцца ў Беларусь.
Але гэтыя абяцанні нейкіх ананімных чыноўнікаў і ў прыватных размовах, і яны мала што значаць у прынцыпе, тым больш незразумелы пакуль юрыдычны бок вызвалення, таму што тут можа здарыцца тое самае, што з Міколам Статкевічам, які, як высветлілася з ягонага Telegram-каналу, фармальна ўсё яшчэ лічыцца за кратамі.
Таму нават калі і сапраўды Пачобут раптам зможа безпеспрашкодна вярнуцца ў Беларусь, то гэта не значыць, што з'явілася новае правіла.
Гэта, магчыма, нейкі элемент эксклюзіўнай дамоўленасці адносна аднаго чалавека паміж Менскам і Варшавай. І яно не тычыцца іншых палітэмігрантаў.
Джон Коул заявіў, што праз два-тры тыдні ён зноў з'явіцца ў Менску. І значыць, працягваецца дыялог паміж Менскам і Вашынгтонам. І можна разлічваць і спадзявацца, што будзе вызваленая новая партыя палітняволеных.
З кожным новым візітам Джона Коўла колькасць вызваленых палітвязняў павялічваецца. Мінулым разам іх было 250, таму можна разлічваць, што гэтым разам колькасць іх будзе большая.
І будзем спадзявацца, што у большай іх часткі будзе магчымасць па свайму жаданню застацца ў Беларусі. То бок вялікая геапалітычная гульня працягваецца, і Лукашэнка разлічвае атрымаць у гэтай гульні пэўныя дывідэнды.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное