Навумчык: «Заўтра ён увойдзе ў вобраз Вершніка Апакаліпсісу»

Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык – пра паводзіны Дональда Трампа.

13 красавіка прэзідэнт ЗША выдаліў выяву, на якой ён быў прадстаўлены ў вобразе Ісуса. На малюнку вакол палітыка можна было ўбачыць вайскоўцаў, медсястру, самалёты-знішчальнікі, а сам Трамп дакараўся рукой да хворага мужчыны.

Пасля вялікай хвалі крытыкі прэзідэнт ЗША выдаліў выяву з сваёй сацыяльнай сеткі і апраўдаўся за яе публіцыю.

Трамп заявіў, што ўспрымаў малюнак не як рэлігійны вобраз, а як вобраз лекара, які дапамагае людзям, паведамляе Fox News:

– Я сапраўды размясціў яго, і я думаў, што гэта я ў вобразе лекара, звязанага з Чырвоным Крыжом, у якасці супрацоўніка Чырвонага Крыжа, які мы падтрымліваем.

Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык адзначае:

– Сёньня думалі, што ён уявіў сябе ў абліччы Хрыста, і што яму патрэбны лекар — аказалася, ён якраз лекарам сябе і ўявіў.  Заўтра ён увойдзе ў вобраз Вершніка Апакаліпсісу — а тут якраз у кішэні і картка зь ядзернымі кодамі!

Год таму я напісаў, што чым раней імпічмент — тым лепей. Я памыляўся. Гэта занадта доўгая працэдура, а сытуацыя ўсё больш крытычная.

25 папраўка Канстытуцыі (няздольнасьць выконваць абавязкі; з кожным можа здарыцца, ніхто не застрахаваны, усе пад Богам ходзім).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(16)